Сцяг Індыяны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Індыяны
Remove ads

Сцяг Індыяны (англ.: Flag of Indiana) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Індыяна.

Хуткія факты Сцяг штата Індыяна, Зацверджаны ...

Напярэдадні святкавання стагадовай гадавіны штата Індыяна, Генеральная Асамблея штата прыняла рашэнне аб правядзенні конкурсу на сцяг штата. Гэты конкурс быў арганізаваны і прафінансаваны мясцовым аддзяленнем таварыства «Дачкі Амерыканскай рэвалюцыі». На конкурс было прадстаўлена больш за дзвесце праектаў сцяга. Пераможцам быў прызнаны Паўль Хадла з горада Мурсвіль і ў якасці прыза яму былі выплачаныя абяцаныя па ўмове конкурсу 100 $.

Генеральная Асамблея штата ўнесла адзіную папраўку ў дадзены сцяг — над зоркай, якая сімвалізуе штат Індыяна, быў дададзены надпіс Indiana (бел.: Індыяна), выкананы ў форме паўмесяца.

Remove ads

Апісанне сцяга

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваныя залатым колерам факел, 19 зорак і надпіс Indiana.

Сімволіка сцяга.

  • Факел — свабода і асвета, прамяні вакол яго — іх далёка ідучы ўплыў.
  • Трынаццаць зорак па знешняй акружнасці — першапачатковая колькасць штатаў.
  • Пяць ўнутраных зорак — наступныя штаты ЗША.
  • Вялікая зорка — штат Індыяна. Такім чынам, агульная колькасць зорак паказвае на тое, што штат Індыяна стаў девятнадцатым штатам ЗША.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads