Сцяг Бураціі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Бураціі
Remove ads

Сцяг Бураціі з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Бураціі. Прыняты 29 кастрычніка 1992 года.

Thumb
Сцяг Бураціі

Апісанне

Сцяг Рэспублікі Бурація ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй сіняга колеру, складае дзве чвэрці шырыні, сярэдняй белага колеру, складае адну чацвёртую шырыні, і ніжняй жоўтага колеру, складае адну чацвёртую шырыні сцяга. У левым верхнім куце сіняй часткі палатна сцяга на адлегласці адной чвэрці даўжыні сцяга ад дрэўка намаляваны жоўтым колерам традыцыйны знак Бураціі — саёмба, які ўяўляе сабою малюнак месяца, Сонца і агменю ў наступнай паслядоўнасці: унізе серп месяца, над ім круг сонца, а над імі малюнак агменю з трыма галінкамі полымя. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.

Сіні — нацыянальны колер у буратаў, увасабляе гістарычныя карані і культурныя сувязі народаў Бураціі, а таксама непарушнасць і пэўнасць. Белы — знак высокіх маральных пачаткаў, шчасця, спакою, дабрабыту, міру, адзінства і цэласнасці. Спалучэнне сіняга і белага гаворыць аб тым, што Бурація — частка Расійскай Федэрацыі. Жоўты (залаты) падкрэслівае духоўны пачатак (вернікі-бураты ў Забайкаллі вызнаюць ламаізм — разнавіднасць паўночнага будызму, знак колеру якога — жоўты, залаты), жоўты гаворыць і аб літасці, гармоніі чалавека і прыроды, духоўным удасканаленні.

Remove ads

Гл. таксама

У Сеціве

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads