Сцяг Канзаса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Канзаса (англ.: Flag of Kansas) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Канзас. Першы сцяг Канзаса быў распрацаваны ў 1925 годзе і афіцыйна зацверджаны ў 1927 годзе. Ён выглядаў так жа, як сучасны, за выключэннем таго, што на ім адсутнічала назва штата, дададзеная ў 1963 годзе.
Remove ads
Апісанне сцяга
Сцяг Канзаса ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру, у цэнтры якога намалявана пячатка штата, над ёй — кветка сланечніка на сіне-залатым бруску, пад ёй — друкаванымі літарамі слова «KANSAS» (з англ.: Канзас) .
Сімволіка сцяга
На сцягу мовай сімвалаў і алегорый адлюстравана гісторыя штата Канзас:
- Краявід з узыходзячым сонцам — усход
- Рака і параход — гандаль
- Домік пасяленца і чалавек, які арэ поле — сельская гаспадарка
- Караван фургонаў, якія рухаюцца на захад — амерыканская экспансія
- Індзейцы, якія выйшлі на паляванне на амерыканскіх бізонаў — карэнных насельнікаў гэтых месцаў
- Група з 34 зорак — 34-ы штат ЗША
- Дзяржаўны дэвіз Ad Astra per Aspera — з лац.: Праз церні да зорак
- Сіне-залаты брусок — купля Луізіяны, з часткі зямель якой утварыўся штат Канзас
- Сланечнік — кветка штата
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads