Сцяг Кентукі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Кентукі
Remove ads

Сцяг Кентукі (англ.: Flag of Kentucky) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Кентукі.

Хуткія факты Сцяг штата Кентукі, Зацверджаны ...

Сцяг штата Кентукі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з малюнкам пячаткі штата. Вакол пячаткі па акружнасці: уверсе - надпіс Commonwealth of Kentuckyангл.: Садружнасць Кентукі), унізе - дзве галінкі залатарніка (афіцыйная кветка штата). Сцяг быў створаны Джэсі Коксам Бёрджэсам, настаўнікам з Франкфорта (Кентукі).

На пячатцы намаляваныя два па-сяброўску абдымаючыхся чалавека. Папулярная легенда сцвярджае, што чалавек апрануты ў аленевую скуру (злева) - Даніэль Бун, які ўнёс вялікі ўклад у даследаванне штата Кентукі, а чалавек у гарнітуры (справа) - Генры Клей, самы вядомы дзяржаўны дзеяч штата Кентукі. Паводле афіцыйнай версіі мужчыны сімвалізуюць не канкрэтных людзей, а ўсіх першапраходцаў і дзяржаўных дзеячаў. Вакол іх надпіс, які ўяўляе сабой дэвіз штата United We Stand, Divided We Fallангл.: Аб'яднаўшыся мы выстаім, падзяліўшыся падзем). Дэвіз узяты з лірычнай «Песні Свабоды» - патрыятычнай песні Амерыканскай рэвалюцыі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads