Сцяг Кіраўскай вобласці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Кіраўскай вобласці
Remove ads

Сцяг Кіраўскай вобласці з’яўляецца сімвалам Кіраўскай вобласці. Прыняты 30 чэрвеня 2003 года.

Thumb
Сцяг Кіраўскай вобласці

Апісанне

Сцяг Кіраўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі шырыні да даўжыні 2:3, падзеленае на тры гарызантальныя палосы:

  • верхняя паласа белага колеру займае ¾ (тры чвэрці) шырыні сцяга,
  • сярэдняя паласа зялёнага колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сцяга,
  • ніжняя паласа сіняга колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сцяга

У цэнтры паласы белага колеру на аддаленні 1/8 (адной восьмы) ад яе верхняга і ніжняга бакоў размешчаны вылучаны чырвоным колерам геральдычны шчыт герба Кіраўскай вобласці.

У сцягу вобласці:

  • белы колер з’яўляецца знакам чысціні маральных асноў, дабра і сціпласці, снежнай зімы
  • зялёны — колер надзеі, радасці і здароўя, урадлівасці зямлі і лясных багаццяў
  • сіні — колер пэўнасці, сумленнасці, бездакорнасці, сімвалізуе раку Вятку, якая аб’яднала на сваіх берагах насельніцтва вобласці
Remove ads

Гл. таксама

  • Герб Кіраўскай вобласці

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads