Сцяг Малдаўскай ССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Малдаўскай ССР
Remove ads

Сцяг Малдаўскай ССР уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру. Пасярэдзіне палотнішча ва ўсю яго даўжыню размяшчаецца паласа зялёнага колеру. У левым куце верхняй часткі паласы чырвонага колеру размяшчаецца асноўны элемент герба Малдаўскай ССР — серп і молат залацістага колеру з чырвонай пяціканцовай зоркай, апраўленай аблямоўкай залацістага колеру. Зялёная паласа складае адну чацвёртую шырыні сцягу. Суадносіны шырыні сцягу да даўжыні — 1:2. Серп і молат упісваюцца ва ўмоўны квадрат, бок якога роўны 1/5 шырыні сцягу. Востры канец сярпа прыходзіць пасярэдзіне верхняга боку квадрата, рукаяці сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрата. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўную акружнасць дыяметрам у 1/10 шырыні сцягу, датычная верхняга боку ўмоўнага квадрата. Адлегласць вертыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 1/4 шырыні Дзяржаўнага сцягу. Адлегласць ад верхняй абзы да цэнтра зоркі — 1/10 шырыні Дзяржаўнага сцягу.

Хуткія факты Сцяг Малдаўскай ССР, Зацверджаны ...

Сцяг Малдаўскай ССР быў зацверджаны ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета МССР ад 31 студзеня 1952 года. Пазней гэты Сцяг апісваўся ў артыкуле 168 Канстытуцыі МССР 1978 года.

Thumb
Сцяг Малдаўскай ССР з 1941 па 1952

Папярэдні Сцяг Малдаўскай ССР быў апісаны ў 123 артыкуле X раздзелы канстытуцыі МССР, прынятай 10 лютага 1941 года:

Дзяржаўны Сцяг Малдаўскай ССР складаецца з чырвонага палотнішча, з малюнкам у левым куце ля тронка зверху — залаты серп, молат і залатыя літары «РССМ». Суадносіны шырыні да даўжыні 1:2.

Remove ads

Цікавы факты

Дзяржаўны Сцяг Прыднястроўя з’яўляецца дакладнай копіяй Сцягу Малдаўскай ССР.

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads