Сцяг Міра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Міра — сцяг гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2002 года № 87.
Апісанне
Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, мае гарызантальнае сплошчана-зубчастае дзяленне пасярэдзіне. Верхняя частка жоўтая, ніжняя — чырвоная.
Сцяг і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 мая 2002 года № 344 і раённым Саветам дэпутатаў ад 30 мая 2002 года № 54. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык[1].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Сцяг Міра(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2022. Праверана 10 красавіка 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads