Сцяг Санкт-Пецярбурга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Санкт-Пецярбурга з'яўляецца сімвалам Санкт-Пецярбурга. Прыняты 6 верасня 1991 года.

Апісанне
Сцяг Санкт-Пецярбурга ўяўляе сабою прамавугольнае палатно чырвонага колеру, у цэнтры якога намаляваныя два перавернутых белых якары — марскі і рачны, пакладзеных накрыж, і на іх залаты скіпетр з двухгаловым арлом. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3. Каляровы малюнак палатна перадаецца сумессю сурыка і цынобры (першы пераважае), графічнае — вертыкальнымі лініямі. Усе дэталі скіпетра паказваюцца жоўтым колерам, усе дэталі якароў — белым колерам (з ужываннем светла-шэрых ценяў). Зваротны бок сцяга Санкт-Пецярбурга з'яўляецца люстраным адлюстраваннем яго пярэдняга боку.
Remove ads
Гл. таксама
У Сеціве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads