Сцяпаныч
беларускі інтэрнэт-серыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сцяпа́ныч» (руск.: Степаныч) — беларускі незалежны серыял у дэтэктыўным жанры, першы сезон якога пабачыў свет ў 2019 годзе ў сетцы Інтэрнэт.[1] Серыял распавядае пра будні супрацоўнікаў паліцыі і быў створаны з мэтай прыцягваць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека.[2] Пры падтрымцы беларускіх грамадскіх арганізацый «Прававая ініцыятыва» і «Дзеянне» створаны першы сезон серыяла з 10 серый.[3]
Remove ads
Сюжэт
Дзеянні серыяла разгортваюцца ў горадзе Комску — сталіцы выдуманай Рэспублікі Комія. Галоўны герой — капітан паліцыі Удоеў Мікалай Сцяпанавіч (для сваіх проста Сцяпаныч) — за гады службы не дасягнуў значных кар’ерных вышынь, але зарабіў аўтарытэт сярод калег і спецыфічную рэпутацыю ў парушальнікаў закону. Сцяпаныч не злыдзень і нават не герой — ён звычайны «мент», хай у Рэспубліцы Комія міліцыя ўжо даўно і называецца паліцыяй. У працы Сцяпанычу дапамагае зусім «зялёная» Зоя Нікіціна — малодшы лейтэнант, малады спецыяліст. У Зоі зусім няма практычнага вопыту паліцэйскай працы, але яна шчыра верыць у закон і справядлівасць. Зоя перакананая, што яе місія — лавіць злачынцаў і абараняць мірных грамадзян Коміі.
Remove ads
У ролях
Здымачная група
- аўтар ідэі — Сяргей Усцінаў
- сцэнарый — Сяргей Усцінаў, Юрый Восіпаў
- рэжысёр, аператар, мантаж — Юрый Восіпаў
- выканаўчы прадзюсар — Вікторыя Фёдарава
- здымачнае абсталяванне — Яўген Шапчыц
- асістэнты — Маргарыта Корбут, Галіна Харланава
Зноскі
- "«Степаныч». Первый независимый YouTube-сериал о белорусской милиции! Премьера 1 июня"(руск.). «Белсат». 01.06.2019. Праверана 2020-02-17.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Сериал «Степаныч» уже в сети. (руск.)(недаступная спасылка). «Правовая инициатива» (1 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 17 лютага 2020.
- Сериал «Степаныч» — скоро премьера! (руск.)(недаступная спасылка). «Правовая инициатива» (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 17 лютага 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads