Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык (нар. 8 студзеня 1943, в. Азярцо, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызацыі праектавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт, спецыяльнасць «Радыёфізіка і электроніка», 1966), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (аспірантура, 1971).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, кафедра інфарматыкі і камп’ютарных сістэм, з 1984 — загадчык кафедры, у 1990—2012 — дэкан факультэта).
Спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызацыі праектавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).
Remove ads
Узнагароды
Медаль СССР «За працоўную адзнаку» (1986), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2003) і інш.
Бібліяграфія
- Теория, методы, программные средства автоматизированного проектирования элементов микроэлектронных структур : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.12 / Мулярчик Степан Григорьевич. — Москва, 1988.
- Вычислительная электроника / С. Г. Мулярчик. — Минск, 2003.
- Численное моделирование микроэлектронных структур / С. Г. Мулярчик. — Минск, 1989.
- The construction of an algebraically reduced system for the acceleration of preconditioned conjugate gradients / Volkov V. I. [et al.] // Journal of Computational and Applied Mathematics. — 1996. — Vol. 70, № 2. — Р. 189—200.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads