Аперацыя «Сціранне табліцы»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Сціранне табліцы» (фр.: Effacer le tableau) — кампанія кангалезскіх паўстанцаў, накіраваная супраць пігмеяў. Арганізавана ў канцы 2002 года групоўкамі «Вызваленчы рух Конга» і «Кангалезскае аб’яднанне за дэмакратыю»[1]. Падзеі разгортваліся на фоне Другой кангалезскай вайны. Праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Human Rights Watch, заклікалі прызнаць кампанію генацыдам[2].

Аперацыя пачалася ў раёне горада Мамбаса ў правінцыі Ітуры на ўсходзе ДР Конга. У ходзе вайны рэгіён стаў адным з «самых крывавых кутоў» краіны[2].

Асноўнай мэтай кампаніі было заваяванне правінцыі Паўночнае Ківу ў ДРК і ліквідацыя пігмейскай абшчыны ва ўсходніх рэгіёнах. Акрамя масавых забойстваў, баевікі практыкавалі канібалізм. Паўстанцы не прызнавалі пігмеяў за людзей і верылі, што іх плоць валодае «магічнай сілай»[3]. Паводле ацэнак, ад 60 000 да 70 000 прадстаўнікоў групы былі забітыя падчас кампаніі[4]. Яшчэ больш за 100 000 чалавек пакінулі свае дамы[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads