Сымон-музыка
ліра-эпічная паэма Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.
У творы аўтар разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа[1][2]. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага працоўнага сялянства[3]. Паэма ёсць жывой серыяй адбіткаў беларускай сялянскай псіхікі і адлюстраваннем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцці народа[4].
Remove ads
Гісторыя

Задума напісаць паэму ўзнікла ў Я. Коласа падчас знаходжання ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасля выхаду паэта з Мінскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма з'явілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сцяг» у 1921 годзе[4].
Згодна з паведамленнямі друку, у 1923 Якуб Колас звярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сведчыць таксама і аўтабіяграфія[5]. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 годзе, аднак падчасе вяртання дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены[3]. Тым не менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў маі 1925[4].
Remove ads
У мастацтве

Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968)[6], Віктарам Александровічам (1986)[7], Міхаілам Барздыкам (2001)[8], Барысам Заборавым (1972)[9], Мікалаем Селяшчуком (1990)[10], Уладзімірам Шоўкам (2002)[11], Галінай Шапялевіч [12].
На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзвюх дзеях[13].
Зноскі
- Колас Якуб // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7.
- Колас Якуб // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
- Колас Я. Сымон-музыка. Паэма. Факсімільнае выданне. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012.
- Колас Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6. Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Мн., Маст. літ., 1974. С. 489—491. — 624 с.
- Вялікі пясняр беларускага народа, выд. АН БССР, Мінск, 1959.
- Агунович Эдуард Константинович Архівавана 23 ліпеня 2012.
- Александрович Виктор Францевич Архівавана 23 ліпеня 2012.
- Борздыко Михаил Федорович Архівавана 23 ліпеня 2012.
- Заборов Борис Абрамович Архівавана 23 ліпеня 2012.
- Селещук Николай Михайлович Архівавана 25 сакавіка 2015.
- Шолк Владимир Исаакович Архівавана 23 ліпеня 2012.
- Сымон-музыка(недаступная спасылка). Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (1 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 1 ліпеня 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads