Сын Саула

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Сын Саула» (венг.: Saul fia) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Ласла Немеша[en]. Галоўную ролю выканаў Геза Рорыг[en][12].

Хуткія факты Сын Саула, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца ў кастрычніку 1944 года ў канцлагеры Асвенцім (Аўшвіц-Біркенау). Саул Аўслендэр (Геза Рорыг[en]) уваходзіць у зондэркаманду — адмысловую групу яўрэяў-вязняў, якім нацысты даручаюць выконваць частку дапаможных прац, звязаных са знішчэннем людзей у газавых камерах і спальваннем іх целаў і адзення. Саул становіцца сведкам таго, як нацысцкі лекар забівае выжылага ў газавай камеры хлопчыка, у якім, як яму здаецца, ён прызнае свайго сына. Ён вырашае, што хлопчыка трэба пахаваць з яўрэйскай малітвай (кадышам), і для ажыццяўлення гэтага спрабуе знайсці равіна. Па ходзе справы іншыя члены зондэркаманды даведваюцца, што нацысты збіраюцца іх усіх хутка знішчыць. У надзеі выратавацца яны пачынаюць падрыхтоўку ўцёкаў, у якую таксама аказваецца ўцягнуты Саул. Праз уцёкі група зняволеных здолела выбрацца з канцлагера, у тым ліку Саул, які нясе мяшок з целам хлопчыка.

Remove ads

Акцёрскі склад

  • Геза РорыгСаул Аўслендэр
  • Левентэ МолнарАбрахам
  • Урс РэхнБідэрман, оберкапа
  • Тод ШарманБраўн, барадаты мужчына
  • Шандар Жотэрдоктар
  • Марцін ЧарнікФайгенбаўм
  • Ежы ВальчакРабі, член зондэркаманды
  • Уве ЛаўэрФос, эсэсавец
  • Крысціян ХартынгБуш, эсэсавец
  • Каміль ДабравольскіМітэк
  • Амітай КедарХірш
  • Іштван ПіанКац
  • Юлі ЯкабЭла
  • Левентэ ОрбанВасіль

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 66 кінаўзнагародамі і яшчэ 62 намінацыямі[13].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads