Сырвэ (маяк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маяк Сырвэ (эст.: Sõrve tuletorn) — адзін з найстарэйшых маякоў у Эстоніі. Першапачаткова быў пабудаваны ў 1646 годзе купцом Эберт-Дэлінгсгаўзенам, цяперашняе збудаванне датавана 1960 годам.

Маяк размешчаны ў вёсцы Сяэрэ, на мысе Сырвэ і забяспечвае бяспеку плавання ў Ірбенскім праліве.

Гісторыя

Першапачаткова быў выкананы з дрэва і меў вышыню 34,7 метра над узроўнем мора. З-за дрэннага выбару месцазнаходжання канструкцыя магла быць затоплена, з прычыны чаго маяк быў разабраны і перанесены на больш бяспечнае месца.

У 1807 годзе драўляную вежу замянілі на каменную і яе вышыня павялічылася да 35 метраў. У 1850 годзе вежа была надбудавана і ў выніку мела вышыню 36,5 метраў. У гэты ж час побач з маяком былі пабудаваны драўляныя дамы для абслуговаючага персаналу. У 1918 годзе маяк трапіў у зону баявых дзеянняў, але неўзабаве быў адноўлены і поўнасцю функцыянаваў.

У час Другой сусветнай вайны ён атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні і быў адрамантаваны толькі да 1949 года. У 1960 годзе каменная вежа была заменена на жалезабетонную. У выніку гэтага вышыня маяка павялічылася да 48 метраў над узроўнем мора.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads