Сычуг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сычуг
Remove ads

Сычу́г[1] (abomasum) — частка страўніка жвачных (апошні 4-ы аддзел складанага 4-камернага страўніка жвачных жывёл), так званы залозісты страўнік.

Хуткія факты Сычуг ...
Thumb
Будова страўніка каровы: a — стрававод, b — рубец, c — сетка, d — кніжка, e — сычуг, f — тонкая кішка

Сычуг адпавядае простаму аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых. Слізістая абалонка сычуга пакрыта прызматычным эпітэліем, утрымлівае фундальныя (дновыя), піларычныя і кардыяльныя залозы і ўтварае 13—14 доўгіх складак, якія павялічваюць паверхню. Мускульная абалонка сычуга ўтворана вонкавым падоўжным і ўнутраным колцавым пластамі.

У сычугу цялят, якія сілкуюцца малаком, выпрацоўваецца рэнін — стрававальны сычужны фермент, які расшчапляе пептыды. Вылучаны з сычугоў маладых цялят і ягнят, гэты фермент выкарыстоўваецца пры вырабе сыру.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads