Сьюард (паўвостраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьюард (паўвостраў)
Remove ads

Сьюард (англ.: Seward Peninsula) — буйны паўвостраў у заходняй Алясцы (ЗША).

Хуткія факты Сьюард?, Медыяфайлы на Вікісховішчы ...

Даўжыня паўвострава каля 320 кіламетраў, шырыня — 145—225 кіламетраў. Паўночна-ўсходняя частка паўвострава адміністрацыйна адносіцца да бора Нортуэст-Арктык, астатняя частка — да Неарганізаванага бора. З поўдня абмываецца водамі Берынгава мора (у тым ліку заліва Нортан), з поўначы — водамі Чукоцкага мора (у тым ліку заліва Кацэбу). Заходні ўскраек паўвострава (мыс Прынца Уэльскага) выдаецца ў Берынгаў праліў, з’яўляецца крайнім заходнім пунктам мацерыковай Паўночнай Амерыкі. Паўвостраў з’яўляецца важнай геалагічнай часткай Берынгіі — перашыйка, які некалі злучаў Еўразію і Паўночную Амерыку. Найвышэйшы пункт паўвострава — гара Осбарн вышынёй 1437 метраў.

Сваю назву паўвостраў атрымаў у гонар Уільяма Генры Сьюарда, дзяржаўнага сакратара ЗША, які прыняў актыўны ўдзел у набыцці Аляскі Штатамі ў Расійскай імперыі ў 1867 годзе.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads