Сявежскае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сявежскае княства (польск.: Księstwo siewierskie) — з XIV стагоддзя княства ў валоданні Пястаў, залежных ад чэшскай дзяржавы. У 1312-1337 і 1443-1790 гадах - княства ў складзе Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. З 1443 года мясцовымі князямі лічыліся кракаўскія біскупы.
Remove ads
Геаграфія
Межы княства мелі натуральны характар і складаліся наступным чынам: вусце ракі Камянічкі на поўначы, на поўдні і захадзе рэчышча ракі Брыніцы пры яе ўпадзенні ў Чорнаю Пшэмшу на мяжы з Сілезіяй, на ўсходзе рэчышча Варты і даліна рэк Мітрэнгі ў раёне Хрушчаброду і ракі Чорнай Пшэмшы на паўднёвым усходзе. Да канца існавання ў склад княства ўваходзілі 85 вёсак і мястэчак, замак і 3 гарады: Севеж, Чэлядзь і Казягловы. Гэтыя гарады налічвалі па 1 тыс. жыхароў.
Remove ads
Манархі (1312-1600)
- Мешка Бытамскі, 1312-1328
- Уладзіслаў Бытамскі, 1328-1337
- Казімір І Сілезскі, 1337-1358
- Болька II Малы, 1359-1368
- Пшэмыслаў І Нашак, 1368-1410
- Вацлаў І Сілезскі, 1410-1443
- Збігнеў Алясніцкі, 1443-1455
- Тамаш Стшэмпіньскі, 1455-1460
- Якаў з Сянно, 1461-1463
- Ян Грушчынскі, 1463-1464
- Ян Лутэк, 1464-1471
- Ян Жэшоўскі, 1471-1488
- Фрэдэрык Ягелончык, 1488-1503
- Ян Канарскі, 1503-1524
- Пётр Таміцкі, 1524-1535
- Ян Лятальскі, 1536-1537
- Ян Хаенскі, 1537-1538
- Пётр Гамрат, 1538-1545
- Самуіл Мацееўскі, 1546-1550
- Анджэй Зебжыдоўскі, 1551-1560
- Філіп Паднеўскі, 1560-1572
- Францішак Красінскі, 1572-1577
- Пётр Мышкоўскі, 1577-1591
- Ежы Радзівіл, 1591-1600
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads