Сядзібна-паркавы комплекс Сегліцаў (Краскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сядзібна-паркавы комплекс Сегліцаў (Краскі)map
Remove ads

Сядзіба Сегліцаў — сядзібна-паркавы ансамбль у в. Краскі Ваўкавыскага раёна. Прыклад сядзібна-паркавага мастацтва. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Барыс Лазука назваў палац вышэйшай кропкай у развіцці неагатычнага напрамку ў свецкай архітэктуры Беларусі[1].

Хуткія факты Сядзіба Сегліцаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Сфарміравана ў XIX — пачатку XX стагоддзя.

Савецкі час не пашкадаваў Краскі. У будынку размясціўся спачатку касцёвасухотны, а пасля лёгачны санаторый. Некаторы час у панскім маёнтку жылі алкаголікі — тут быў лячэбна-працоўны прафілакторый. З часу незалежнасці будынак пачаў развальвацца і стаяў у аварыйным стане. У пачатку 2010 г. расійскі бізнесмен Вадзім Генадзевіч Селіхаў з горада Салехард Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі купіў стары панскі маёнтак за 300 мільёнаў рублёў ($100 тысяч).

Remove ads

Размяшчэнне і склад ансамбля

Размешчана на заходняй ускраіне вёскі на левым беразе р. Зэльвянка. Уключае сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк, сажалку. Уся тэрыторыя (50,2 га) падзелена на 2 часткі: паўночна-заходнюю, якую займае лесапарк, і паўднёва-ўсходнюю, дзе размешчаны асноўныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, вакол іх — пейзажны парк. Кампазіцыйны цэнтр — сядзібны дом, арыентаваны галоўным фасадам на поўдзень. Уязную алею перасякае р. Зэльвянка.

Remove ads

Сядзібны дом

Сядзібны дом складаецца з драўлянага аднапавярховага і мураванага аб’ёмаў. Драўляны пабудаваны ў 1839 годзе. Прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з анфіладнай планіроўкай жылых памяшканняў. Да ўсходняга тарца ў 1905 годзе прыбудаваны мураваны аб’ём. У палацы агулам больш за дваццаць пакояў.

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 354. — 431 с. ISBN 978-985-01-0880-7.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads