Сямён Сапега
(XV ст.) пісар гаспадарскі Казіміра Ягелончыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Сапега (узг. 1440-я) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі за часам княжання Казіміра ў 1441—1449 гадах. Родапачынальнік магнацкага роду Сапегаў, ад яго сыноў Багдана і Івана (Івашкі) пайшлі дзве галіны роду — чарэйска-ружанская і кодзеньская.
Remove ads
Біяграфія

Паводле «Historia domus Sapiehianae» А. Міштальта, Сямён — нашчадак Сунігайлы, прапраўнука Гедзіміна, пры Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе прыняў герб «Ліс», гэта аднак абвергнута яшчэ ў XIX ст., бо Сунігайла памёр бяздзетным[3].
Паводле А. Грыцкевіча, паходзіў з полацкіх баяраў, асноўныя маёнткі якіх былі на Смаленшчыне[4].
У шлюбе з Настассяй Паўшанкай[5] меў чатырох сыноў, у тым ліку Багдана і Івашку, ад якіх пайшлі дзве галіны роду — чарэйска-ружанская і кодзеньская, а таксама дачку, жонку князя Алехны Глазыніна, акольнічага смаленскага.
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 47. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Сапеги // Сямён Сапега // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 545. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 19.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
