Сямён Сцяпанавіч Лебедзь
вучоны ў галіне машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Сцяпанавіч Ле́бедзь[1] (нар. 25 ліпеня 1934) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1961 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Выкладаў тэарэтычную механіку, пазней перайшоў на адну са спецыяльных кафедраў, прафесар кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак[2].
Навуковая дзейнасць
С. С. Лебедзю належаць працы па стварэнні тэхнікі і абсталявання механізацыі працаёмкіх працэсаў у лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўчай прамысловасці, распрацоўцы тэарэтычных асноў праектавання загрузачных і пакетафарміравальных машын малой энергаёмістасці, машын для нарыхтоўкі і апрацоўкі буйных лесаматэрыялаў і інш.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads