Староства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старо́ства або ста́раства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дзяржаўных уладаннях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і ў сучаснай Літоўскай Рэспубліцы, а таксама ў Галічыне ў перыяд Аўстра-Венгерскай імперыі (XIX ст.).

У склад староства ўваходзілі адзін ці больш гарадоў, мястэчак і некалькі сёлаў.

У Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве Польскім

У Вялікім Княстве Літоўскім староства — гаспадарчая адзінка ў XVIXVIII стагоддзях, якую вялікі князь даваў на часовае карыстанне феадалам за службу[1].

З 1562 годзе ўладальнікі старостваў уносілі ў казну на ўтрыманне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.

Перыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.

У Каралеўстве Польскім староствы (польск.: starostwo) існавалі ўжо пачынаючы з XIV стагоддзя. Староствы ўсталёўваліся на землях, якія належалі каралю Польшчы, і падаваліся дваранам у пажыццёвае карыстанне.

Існавала два віды старостваў:

  • Гродавае староства (польск.: starostwo grodowe) — дзяржаўнае ўладанне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў яго кіраванні і прызначалася на яго ўтрыманне.
  • Нягродавае староства (польск.: starostwo niegrodowe, tenuta) — дзяржаўнае ўладанне, якое здавалася ў арэнду і не было звязана з выкананнем абавязкаў гродавага старосты.
Remove ads

Літоўская рэспубліка

Thumb
Сянюніі Літоўскай Рэспублікі.

У Літоўскай Рэспубліцы староства (літ.: seniūnija)[заўв. 1]трэці ўзровень адміністрацыйнага падзелу, з 2009 года сянюніі дзеляцца на сянюнайтыі[2].

Група сянюній утварае раён, тэрытарыяльнае самакіраванне (літ.: savivaldybė), якія ў сваю чаргу яднаюцца ў паветы. Цяпер у Літве 546 сянюній.

На чале сянюніі стаіць выбарны стараста — сянюнас (літ.: seniūnas).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads