Сяргей Анатолевіч Мельнік
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Мельнік (нар. 4 верасня 1988, Адэса) — украінскі футбаліст, абаронца канадскага клуба «Варкута».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец адэскага футбола, гуляў за дубль адэскага «Чарнаморца», але асновы не дасягнуў і ў далейшым гуляў за клубы другога дывізіёна.
У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе, але ў верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону.
Пачатак сезону 2014 таксама прапускаў з-за траўмы, а ў маі вярнуўся на поле і замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы жодзінцаў. 31 ліпеня 2015 года ў сувязі з заканчэннем кантракта пакінуў жодзінскі клуб[4] і неўзабаве стаў іграком «Віцебска»[5].
У сакавіку 2016 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[6]. Пакінуў каманду ўлетку 2017 года.
У 2018 годзе далучыўся да канадскага клуба «Варкута».
Remove ads
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2017
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads