Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык (нар. 12 жніўня 1962, Барысаў) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2009).

Хуткія факты Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадзішчы 10-13 ст. Беларускага Панямоння» (1994), доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё сістэмы фартыфікацыйнага будаўніцтва ў Беларусі (1772—1941 гг.)» (2009). Загадчык кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ. У 2009 г. Мінкультам РБ прызначаны навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (1940—1941 гг.) у зоне Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці».

Кірункі навуковай дзейнасці: сярэднявечная археалогія і гісторыя, гісторыя фартыфікацыі, ваенная археалогія і гісторыя Беларусі, гісторыя народаў Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Усходняй Еўропы. Удзельнік 120 навуковых канферэнцый у Беларусі, Літве, Украіне, Расіі, Польшчы. Аўтар каля 150 навуковых прац.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads