Сяргей Барысавіч Журавель
беларускі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Мінск — 14 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999)[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра.
Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Мінск), вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская», «Гатэль „Выкананне жаданняў“», «Неба і зямля», «Вар’яцкае каханне».
Памёр 14 жніўня 2015 года. Пахаваны на Усходніх могілках.
Remove ads
Творчасць
Мастацтву Жураўля ўласцівы экспрэсіўнасць, абаяльнасць, унутраны такт, адчуванне драматычнага вобраза ў кожнай ролі. Сярод роляў: Бэмбі («Бэмбі » Ф. Зальтэна), Марк («Арт» Я. Рэзы), Тарцюф («Тарцюф » Мальера), П’ер Брашан («Вячэра з прыдуркам» Ф. Вебера) і інш[3].
Здымаецца ў кіно («Я не самотны… Максім Багдановіч», «Неба і зямля», «Уланская балада» і інш.)[3].
Выбраная фільмаграфія
- Дастыш фантастыш (2009)
- Масакра (2010)
- Немец (2011)
- Кіндэр-Вілейскі прывід (2014)
Узнагароды
- Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1980)[3].
- Народны артыст Беларусі (2011)[4].
- Прэмія імя І. Буйніцкага (1999)
Зноскі
- Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель — euroradio.fm, 14.08.2015, 13:34
- Сяргей Журавель . kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2015. Праверана 14 жніўня 2015.
- Д. М. Гіргель. Журавель Сяргей Барысавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads