Сяргей Васілевіч Маркевіч
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Васілевіч Марке́віч[1] (2 кастрычніка 1916 — 12 студзеня 1996) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар тэхнічных навук (1971).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Стайкі (зараз ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, намеснік камандзіра па разведцы Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава»[2]. У 1944—1946 гадах на пасадах старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, загадчыка аддзела Дзяржплана БССР[2]. З 1946 года працаваў у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1952—1958 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара, з 1958 года — загадчыка лабараторыі. Адначасова ў 1946—1963 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі[2]. З 1989 года С. В. Маркевіч у Інстытуце радыяцыйных фізіка-хімічных праблем НАН Беларусі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся даследаваннем элементарных працэсаў каталізу, па радыяцыйным каталізе, радыёлізе арганічных і неарганічных дыэлектрыкаў. Стваральнік медыцынскага прэпарата «Рондэкс» — заменніка плазмы крыві[1].
Узнагароды
- Ордэн Чырвонага Сцяга,
- ордэн Леніна,
- ордэн Кутузава I ступені[3].
Зноскі
- Известные люди Лепельщины Архівавана 16 ліпеня 2020. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads