Сяргей Віктаравіч Шаціла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Віктаравіч Шаціла (нар. 13 жніўня 1989) — беларускі суддзя, суддзя суда Савецкага раёна г. Мінска. Вядомы вынясеннем палітычна матываваных рашэнняў у адносінах да ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі[1].

Хуткія факты Сяргей Віктаравіч Шаціла, Нараджэнне ...
Remove ads

Судовая дзейнасць

Паводле адкрытых крыніц, Шаціла вынес не менш за 226 рашэнняў, прысудзіўшы агулам як мінімум 2071 суткі адміністрацыйнага арышту і штрафаў на суму не менш за 117 637 рублёў. Таксама вынес не менш за два прысуды, якія прадугледжваюць абмежаванне або пазбаўленне волі[1].

Сярод найбольш вядомых рашэнняў[1]:

  • Асуджэнне грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за зняцце балаклавы з супрацоўніка міліцыі.
  • Асуджэнне журналіста Тараса Тарналіцкага на 25 сутак адміністрацыйнага арышту.
  • Масавыя суды над удзельнікамі акцый салідарнасці ў ліпені і жніўні 2020 года.
  • Асуджэнне затрыманых у чарзе ў краму Symbal.by.
  • У 2019 годзе судзіў Паўла Севярынца за акцыю супраць інтэграцыі і Сяргея Чалава за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху».
  • Прысуджэнне трох гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы для Вольгі Гарбуновай і Ірыны Радзьковай.
Remove ads

Санкцыі

Уключаны ў рэкамендаваны спіс асобаў для ўвядзення індывідуальных санкцый з боку Еўрапейскага Саюза[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads