Сяргей Данатавіч Даўлатаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; 3 верасня 1941, Уфа — 24 жніўня 1990, Нью-Ёрк ) — савецкі пісьменнік і журналіст, дысідэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: запіскі наглядчыка» (рус. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рус. «Компромисс»); «Запаведнік» (рус. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калоній, пра журналісцкую дзейнасць у газеце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.
Эміграваў у ЗША ў 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Радыё Свабода; яго творы друкаваліся ў вядомых амерыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».
Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на яўрэйскіх могілках.[4]
Remove ads
Зноскі
- Sergej Dovlatov // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- Sergueï Dovlatov // Babelio — 2007.
- Catalog of the German National Library Праверана 12 чэрвеня 2025.
- Довлатов и окрестности. «Смерть и другие заботы» Архівавана 3 кастрычніка 2011., Аляксандр Геніс, Радыё «Свабода», 18 красавіка 2007 г.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads