Сяргей Мікалаевіч Запрудскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Мікалаевіч Запрудскі (нар. 9 жніўня 1957, в. Калініна Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт (1997).

Хуткія факты Сяргей Мікалаевіч Запрудскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура». Вучыўся у аспірантуры Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1986—1990 гг. працаваў у Акадэміі малодшым навуковым супрацоўнікам. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сербскахарвацка-беларускія лексічныя адпаведнасці» (1989), навуковы кіраўнік прафесар Г. А. Цыхун. Працуе у БДУ, кафедра беларускага мовазнаўства. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Галоўны рэдактар «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія» (2016—2023).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы, славянскія мовы, моўная ідэалогія, дыскурс аб мове, замежная беларусістыка.

Асноўныя публікацыі

  • Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі // ХІІ Міжнар. з’езд славістаў. Даклады. Мн., 1998;
  • Суб’ектыўная этнамоўная жыццёвасць і ідэнтычнасць: беларуска-ўкраінскае вымярэнне(недаступная спасылка) // Беларуская мова: Шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001. (У сааўт.);
  • Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады Архівавана 28 лістапада 2004. // Arche — Пачатак. 2002. № 1;
  • Беларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Lětopis. 50. 2003;
  • Да гісторыі некаторых вандроўных запазычанняў-калек у беларускай мове ІІІ // Studia Russica. XХ. Budapest, 2003;
  • Die Einstellung zu einigen Innovationen der weissrussischen Standardsprache (anhand der Daten einer soziolinguistischen Umfrage) // Wiener Slawistischer Almanach. 2003. Band 52;
  • Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны Архівавана 1 сакавіка 2006. // Беларускі гістарычны агляд. Т. 10. 2003. Сшыткі 1-2 (18-19);
  • Юрый Крыжаніч аб беларускай мове // Мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэр. IV Міжнар. навук. канф. Брэст, 2005;
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў ХІХ ст. // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Мн. 2007. С.252-269;
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства. 1918—1941. Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. У дзвюх частках. Частка 2 — Мінск: ВЦ БДУ, 2008. — 259 с (у сааўтарстве);
  • Стаўленне да некаторых інавацый беларускай літаратурнай мовы (паводле дадзеных сацыялінгвістычнага апытання) // Studia Białorutenistyczne. 2. Redakcja: Rysard Radzik, Michał Sajewicz. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2008. С. 303—327;
  • Маўленчая акамадацыя і пераключэнне кодаў у працэсе міжкультурнай камунікацыі: выпадак Беларусі // Belarusian Trasjanka and Ukrainian Suržyk. Structural and social aspects of their description and categorization / Gerd Hentschel, Siarhiej Zaprudski (eds.) (Studia Slavica Oldenburgensia 17). Oldenburg, BIS-Verlag, 2008. P. 57-97;
  • Беларускі і чэшскі моўны пурызм: агульнае і спецыфічнае // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XIV Міжнародны з’езд славістаў (Охрыд, 2008). Даклады беларускай дэлегацыі. Мінск: Права і эканоміка, 2008. С. 65-78;
  • Некаторыя заўвагі аб вывучэнні «трасянкі», або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук // Arche. 2009. № 11-12. С. 157—200.
  • Аб філалагічнай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай трэці ХІХ ст. // Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. 2011. № 2. C. 44-50.
  • Аб «харкаўскім следзе» вывучэння беларускай мовы ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя // Studien zu Sprache, Literatur und Kultur bei den Slaven. Gedenkschrift für George Y. Shevelov aus Anlass seines 100. Geburtstages und 10. Todestages. Andrii Danylenko, Serhii Vakulenko (Hrsg.). München-Berlin, Verlag Otto Sagner, 2012. С. 274—294.
  • Павал Ёзаф Шафарык як беларусіст (на матэрыяле «Гісторыі славянскай мовы і літаратуры ва ўсіх дыялектах» 1826 г.) // Studia Slavica Academiae Scientiarum Hungaricae. 57. 2012. 1. С. 143—159.
  • Аб навуковай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай палове ХІХ стагоддзя // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XV Міжнародны з’езд славістаў (Мінск, 20—27 жн. 2013): дакл. беларус. дэлегацыі. Рэдкал. А. А. Лукашанец і інш. Мн., Беларуская навука, 2013. С. 37—52.
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе. Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Прыгодзіча. Мінск, БДУ, 2013. С. 81—111.
  • Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы: 1920—1930-я гады. Мінск, БДУ, 2013. 367 с.
  • Мова трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”: паміж 1920-мі і 1950-мі гадамі // Каласавіны. “Зямля – аснова ўсёй Айчыне” : матэрыялы XXVII навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю выхаду з друку паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 2–3 лістапада 2013 г., Мінск / склад.: З. М. Камароўская, Ю. В. Кішкурна. Мінск: Ковчег, 2014. С. 324–332.
  • Zur öffentlichen Diskussion der weißrussischen Sprachkultur, zum Aufkommen des Terminus «Trasjanka» und zur modernen Trasjankaforschung // Trasjanka und Suržyk — gemischte weißrussisch-russische und ukrainisch-russische Rede. Sprachlicher Inzest in Weißrussland und der Ukraine? Gerd Hentschel / Oleksandr Taranenko / Sjarhej Zaprudski (Hrsg.). Peter Lang 2014. S. 119—141.
  • Да гісторыі ўжывання слоў кабета і жанчына ў беларускай літаратурнай мове // Языковой кантакт. Сборник научных статей / Бел. гос. ун-т. Минск, РИВШ, 2015. С. 23—28.
  • Звесткі пра “трасянку” ў падручніках па курсе “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” // Этнокультурный и социолингвистический аспекты теории и практики преподавания языков. Сб. научн. статей. Минск БНТУ 2015. С. 41-48. 
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2015. 191 с.
  • Аб вывучэнні і пераацэнцы мовазнаўчай спадчыны Кандрата Крапівы // Веснік БДУ. Серыя 4. 2016. № 2. С. 71—78.
  • Пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу” 1933 г. як навуковы і палітычны дыскурс // Historický a sociolingvistický kontext kodifikcií slovanských jazykov. Juraj Glovňa (ed.) Bratislava 2017. C. 163—169.
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2017. 115 с.
  • Уладзімір Дубоўка: паміж літаратурным канонам і праўдай жыцця // Arche. 2017. № 4. C. 255–280.
  • Даследаванне мовы твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 1920–50-я гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2017. № 3. С. 5–18.
  • Генадзь Цыхун: нарыс жыцця і навуковай дзейнасці // Генадзь Цыхун. Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў. Выбраныя працы. Мінск, Беларуская навука. 2018. С. 8—17 (у суаўтарстве з М. Антропавым).
  • Пурыстычная мовазнаўчая спадчына 1920-х гг. Вацлава Ластоўскага і Янкі Станкевіча // Роднае слова. 2018. № 7.
  • “Сербскі слоўнік” Вука Караджыча і “Слоўнік беларускай мовы” Івана Насовіча: падабенствы і адрозненні // Зборник Матице cрпске за славистику 93. 2018, с. 127–144.
  • Некаторыя аспекты вывучэння лінгвістычнай спадчыны Івана Насовіча // Роднае слова. 2018. № 8. С. 29–31.
  • Выпрацоўка ў 1920-я гг. канцэпцыі беларускай літаратурнай мовы // Лексікалогія беларускай мовы ў даследаваннях і каментарыях. Мн., БДУ, 2018, с. 5–31.
  • Яўхім Карскі як даследчык польскага ўплыву на беларускую мову (на матэрыяле першага тома «Беларусаў»)// Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. навук. артык.па матэрыялах Міжнар. навук. канф.; Мінск, 21–23 чэрвеня 2018 г. / пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск: БДУ, 2018. — С. 228–240. (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 38).
  • Нармалізацыя беларускай мовы ў слоўніках М. Гарэцкага сярэдзіны 1920-х гадоў // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : матэрыялы XXVI Гарэцкіх чытанняў. Мінск, РІВШ, 2018. С. 35–44.
  • Беларускія прыметнікі-паронімы з коранем асоб- як аб’екты гістарычнай лексікалогіі (на матэрыяле літаратурнай мовы 1910–30-х гг.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2019. № 3. С. 79–93.
  • Language of Ciška Hartny’s Works as Reviewed in Belarusian Philological Research // Studia Białorutenistyczne. Vol. 13. 2019. С. 343–363.
  • Рэцэнзія: Witzlack-Makarevich Kai (Hg.). Kalkierungs- und Entlehnungssprachen in der Slavia: Boris Unbegaun zum 120. Geburtstag. Berlin: Frank & Timme, 2018. 363 S. // Studia Slavica Hung. 64/1 (2019) 227–233.
  • Ян Чачот як даследчык беларускай мовы: менш вывучаныя пытанні // Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства): зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, І. Э. Багдановіч; адк. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 39).
  • Ці з’яўляецца сучаснай беларуская літаратурная мова 1920-х гадоў? // Актуальныя аспекты беларусістыкі. Матэрыялы VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў (Мінск, 27—29 мая 2015 года): зб. арт. / пад рэд. І. Э. Багдановіч [і інш.]. Мінск, Кнігазбор, 2020. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 40) С. 29—39.
  • Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства ХІХ стагоддзя. Мінск, БДУ, 2020. 195 с.
  • Пісьменніцкі дыскурс аб мове ў Беларусі ў другой палове 1940-х – 1970-я гг. (на прыкладзе асобных аўтараў) // Slovanské jazyky v pohybu: proměny jazykových norem v letech 1945 až 2020. Ondřej Bláha (ed). Olomouc, Univerzita Palackého v Olomouci, 2021. S. 151–168.
  • Некоторые проблемные вопросы изучения трасянки: по итогам ольденбургского проекта // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2022. № 1. С. 70–92.
  • Шляхецкая разнавіднасць беларускай мовы ў ранніх творах Янкі Купалы: да пастаноўкі праблемы // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2022. № 3. С. 5–25.
  • “Некананічная” беларуская мова. Да стагоддзя з часу выхаду першага нумара часопіса “Полымя” // Роднае слова. 2023. № 1.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads