Сяргей Мікалаевіч Маліноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Мікалаевіч Маліноўскі (нар. 27 лютага 1968(1968-02-27), Мінск) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Сяргей Мікалаевіч Маліноўскі, пасол Беларусі ў Сербіі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

У 1990 годзе скончыў Ваенны інстытут Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (Масква), у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1990 па 1995 гады праходзіў ваенную службу.

З 1995 па 1999 гады працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні інфармацыі і ўпраўленні Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2002 гады — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

З 2002 па 2004 гады — начальнік аддзела Заходняй Еўропы ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2004 па 2008 гады — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

З 2008 па 2012 гады — намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2013 па 2017 гады — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

З 2017 па 2018 гады — намеснік начальніка галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення, начальнік аддзела знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2018 па 2023 гады — начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

20 лістапада 2023 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads