Сяргей Мікалаевіч Сотнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Мікалаевіч Сотнікаў (нар. 14 красавіка 1969, г. Магілёў) — беларускі мастак, скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1994). З 1999 года выкладае ў ім на кафедры выяўленчага мастацтва.
Працуе ў розных жанрах жывапісу і скульптуры.
Творчасць
Сярод работ: жывапісныя «Зіма на Лучосе» (1999), «Кінуты каўчэг» (2001), «Коўдра з акраўкаў» (2002), «Заходні край» (2003), «Яблычны спас» (2005), «Дзяды» (2006), «Захавальнік» (2007), «Сапраўдная прынцэса» (2008), «Прагулка з аднарогам» (2009), «Гульня ў хованкі» (2010); скульптурныя «Веснавое раўнадзенства» (2002), «Тая, што танцуе з ветрам» (2005), «Сон» (2006), «Парад планет» (2007), «Цывілізацыя» (2008), «Траянская фурманка» (2009) і інш. Аўтар дэкаратыўных скульптур «Тарас на Парнасе» (2002, г. Гарадок), «Яблычны спас» (2003, г. Магілёў), «Анёл дажджу» (2007, г. Віцебск).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads