Сяргей Мікалаевіч Шаціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Мікалаевіч Шаці́ла (нар. 2 студзеня 1949, в. Саланіўка, Гараднянскі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне аховы працы і тэхнікі бяспекі. Кандыдат тэхнічных навук (1983), дацэнт (1985).
Remove ads
Біяграфія
У 1976 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Вагоннабудаванне і вагонная гаспадарка». У 1982 годзе абараніў дысертацыю ў Маскоўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Тэхніка бяспекі і пажарная бяспека».
З 1976 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту на кафедры «Ахова працы». У 1983 годзе прызначаны загадчыкам кафедры.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя інтарэсы: ахова працы, пажарная бяспека, бяспека жыццядзейнасці, бяспека ў тэхнасферы.
Узнагароды
У 2013 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads