Сяргей Міхайлавіч Сівец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Міха́йлавіч Сіве́ц (нар. 11 верасня 1973, Мінск[1]) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
У 1995 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго таксама аспірантуру, дактарантуру таго ж факультэту. Атрымаў тытул кандыдата юрыдычных навук.
З 1998 года працаваў выкладчыкам права і займаў шэраг пасад у БДУ, у тым ліку пасаду намесніка дырэктара — кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
У снежні 2019 года ўвайшоў у склад Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Мінска[2], заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе і пратэстаў, што пачаліся пасля выбараў, С. Сівец адзначыўся шэрагам заяваў і ініцыятыў, якія атрымалі розгалас у СМІ. У прыватнасці, ён крытыкаваў масавыя акцыі падчас перадвыбарчай кампаніі[3] і абвінавачваў удзельнікаў пратэстаў у несамастойнасці[4].
У канцы верасня 2020 года ўнёс прапанову па зменах у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжвалі фактычную забарону бела-чырвона-белага сцяга[5][6].
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[7].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2022)[8].
Зноскі
- Справка — Сивец, Сергей Михайлович (кандидат юридических наук; государственный деятель; род. 1973) — Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads