Сяргей Міхеевіч Мелкіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Міхеевіч Мелкіх (21 мая 1877 — 7 ліпеня 1952) — беларускі тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1922), член-карэспандэнт АН БССР (1940), Заслужаны дзеяч навук БССР (1938)[1].
Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1900), працаваў асістэнтам у клініках Масквы, затым загадваў кафедрамі тэрапіі Беларускага ўніверсітэта[1].
Двойчы, у 1940—1941 і 1944—1952 гадах, быў дырэктарам Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гадах узначальваў аддзяленне Маскоўскага ваеннага шпіталя[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся пытаннямі злаякасных анемій, пухлін, малярыі, лейкозаў. Адным з першых ужыў пнеўматоракс пры туберкулёзе лёгкіх, арганізаваў люмінесцэнтную лабараторыю для ранняй дыягностыкі рака, ініцыяваў стварэнне першага ў БССР гематалагічнага аддзялення[1].
Пахаваны на Вайсковых могілках г. Мінска (Беларусь)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943), медалямі[1].
Зноскі
- Мелких Сергей Михеевич (21.05.1877- 07.07.1952) Архівавана 7 красавіка 2020. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads