Сяргей Паўлавіч Марозаў

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Паўлавіч Марозаў
Remove ads

Сяргей Паўлавіч Марозаў (нар. 6 красавіка 1985, Дрэздэн, ГДР) — беларускі гісторык, фотамастак, відэамастак. Кандыдат гістарычных навук (2016), дацэнт (2019). Удзельнік байкерскага руху.

Хуткія факты Сяргей Паўлавіч Марозаў, Дата нараджэння ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Сын Паўла Паўлавіча Палуцкага і гісторыка Святланы Марозавай[3].

Скончыў у 2007 годзе факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я. Купалы, у 2008 годзе магістратуру, а ў 2011 годзе аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы.

У 2009 годзе скончыў магістратуру па спецыяльнасці «Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Усходняй Еўропы» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2006—2007 гадах прайшоў прафесійную перападрыхтоўку па спецыяльнасці «PR-сувязі з грамадскасцю» ў Маскоўскім універсітэце культуры і мастацтва пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. Ламаносава; у 2020—2021 гадах — курс педагагічнага дызайну (Deutsche Gesellschaft fur Osteuropakunde Fellowship Programm Belarus у супрацоўніцтве з BE Student Support Organization).

Стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта (пры падтрымцы Fundacja na rzecz nauki Polskiej oraz Kasa im. Mianowskiego, 2010), Вільнюскім універсітэце (стыпендыя Education Exchanges Support Foundation, 2010), Нямецкім гістарычным інстытуце ў Маскве (2021).

Навуковец і выкладчык у трэцім пакаленні[3]. У 2009—2020 гадах працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы лабарантам навукова-даследчага сектара, выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры журналістыкі. У 2021—2022 гадах навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Remove ads

Дзейнасць

Кандыдацкая дысертацыя «Грамадска-палітычны рух у Беларусі за адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага (канец XVIII — першая чвэрць XX стст.)»[4] (2016).

Сябра Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў.[5]

Кірункі навуковай дзейнасці — гісторыя ідэй і праектаў адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі канца XVIII — першай паловы XX стагоддзяў, гістарычная памяць пра Вялікае Княства Літоўскае ў канцы XVIII — пачатку XXI стагоддзяў, палітыка памяці ў Рэспубліцы Беларусь.

Remove ads

Зацікаўленні

Фотамастак. Аўтар каля 50 аўтарскіх і калектыўных фотавыставак. Мае дыпломы I ступені выстаўкі-конкурсу маладых фатографаў «Я молодой!» (Расія, Дэпартамент культуры горада Масквы, 2014), фіналіста фотаконкурсу «Мой кадр у абарону прыроды» (Пасольства Францыі ў Беларусі, 2015), ад намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за арганізацыю персанальнай фотавыстаўкі ў межах XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (Гродна, 2016). Шматгадовы афіцыйны фатограф аўтафестывалю SunDay (2014—2019). Зрабіў першую выстаўку фотаздымкаў Гродна з дрона[6].

Відэограф. Аўтар серыі відэаролікаў What to see in Grodno пра Гродна[7] і турыстычнага відэафільма пра Грузію[8], музычнага кліпа на тэму Каляд[9].

Удзельнік байкерскага руху. Мае міжнародныя байкерскія намінацыі Saddle Sore 1000 (2012) і Bun Burner Gold 1500 (2017)[10], пацверджаныя і зарэгістраваныя Міжнароднай асацыяцыяй Iron Butt[en] (ЗША).

Прызнанне

  • Імянная стыпендыя імя Францыска Скарыны (2005—2006).
  • «Студэнт года» Гродна (2005).
  • Пасведчанні (2005, 2007) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў
  • Лаўрэата (2008) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
  • Прэмія імя прафесара Юліюша Бардаха на міжнародным конкурсе навуковых работ Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Літва, Каўнас, 2016)[11]
Remove ads

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

Асноўныя працы

У калектыўных працах

  • Мастацкая спадчына Беларусі. — Гродна, 2022 (у суаўтарстве з С. Марозавай).
Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads