Сяргей Сцяпанавіч Панізнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Сцяпанавіч Панізнік (нар. 10 мая 1942, в. Бабышкі (цяпер не існуе) Даўгінаўскага сельсавета, Мёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў СССР (1967). У 1971 годзе ажаніўся з беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц. У кастрычніку 1976 году быў выключаны з КПСС, у гэтым жа годзе шлюб з Яўгеніяй Янішчыц быў скасаваны. З 1977 года працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—1996 — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992—1994 — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996—1999 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы.
Remove ads
Творчасць
Друкуецца з 1959 года (пад псеўданімам Сяргей Папар). У зборніках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі…» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997) — услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа.
Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці.
Піша для дзяцей: зборнікі вершаў «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999).
У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads