Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі (нар. 1970, Сычыкі, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч. З 2023 года старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Фрунзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1993 па 2010 гады працаваў на розных пасадах у папраўчай калоніі № 17: начальнікам атрада, оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным, начальнікам аператыўнага аддзела, намеснікам начальніка калоніі. У 2010—2015 гадах узначальваў ПК № 17.
У 2015 годзе прызначаны начальнікам упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[2].
У верасні 2020 года прызначаны старшынёй Гомельскага раённага выканаўчага камітэта, а ў сакавіку 2023 года пераведзены на пасаду старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта[3].
Remove ads
Санкцыі ЕС
10 кастрычніка 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза «за бесчалавечнае абыходжанне з асуджаным экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і іншымі зняволенымі»[4].
Зноскі
- Лукашенко обновил руководство в нескольких районах Гомельской области (руск.). Правда Гомель (3 верасня 2020).
- Коровенкова, Татьяна. Стали известны фамилии 16 чиновников, пополнивших список невъездных в ЕС (руск.). БелаПАН. TUT.BY (11 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2011. Праверана 4 верасня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads