Сяргей Юльянавіч Шлапак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Юльянавіч Шлапак (нар. 17 лютага 1952, Полацк Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў майстрам, старшым прарабам, галоўным інжынерам, старшынёй аб’яднанага прафкама, сакратаром парткама, намеснікам кіраўніка трэста № 17 «Лаўсанбуд». Займаў пасаду старшыні выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў горада Магілёва. Быў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, намеснікам генеральнага дырэктара па капітальнаму будаўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ШЛОПАК СЕРГЕЙ ЮЛЬЯНОВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads