Сяргей Юр’евіч Шавялёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Ю́р’евіч Шавялё́ў (1 сакавіка 1981, Пскоў — 8 жніўня 2008, Цхінвалі) — камандзір выведвальнага ўзвода мотастралковага батальёна 135-га мотастралковага палка 19-й мотастралковай дывізіі 58-й арміі Паўночна-Каўказскай вайсковай акругі, старшы лейтэнант. Герой Расійскай Федэрацыі.
Remove ads
Біяграфія
У 2004 годзе скончыў Міхайлаўскі ваенны артылерыйскі ўніверсітэт. З красавіка 2008 года паводле ўласнага жадання — камандзір выведвальнага ўзводу ў складзе міратворчага батальёну расійскіх войскаў у Паўднёвай Асеціі.
Досвіткам 8 жніўня 2008 года грузінская артылерыя адкрыла прыцэльны агонь па размяшчэнні расійскіх міратворцаў, затым грузіны адкрылі агонь з гранатамётаў і стралковага ўзбраення. Каля 6 раніцы размяшчэнне батальёна было ў першы раз атакавана танкамі пры падтрымцы пяхоты.
З першай хвіліны бою Сяргей Шавялёў знаходзіўся са сваімі падначаленымі на самым небяспечным участку. Арганізоўваў абарону, укрыццё параненых і ратаваўшыхся ў размяшчэнні батальёна мірных жыхароў. Удзельнічаў у адбіцці некалькіх танкавых атак грузінскай арміі. Каля 9 гадзін раніцы быў забіты блізкім разрывам снарада. Гэтым жа снарадам быў паранены камандзір батальёна падпалкоўнік Канстанцін Цымерман, якому за гераічнасць у гэтым бою было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, і які прадставіў да такога жа звання старшага лейтэнанта Сяргея Шавялёва.
Указам Прэзідэнта РФ у кастрычніку 2008 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу старшаму лейтэнанту Шавялёву Сяргею Юр’евічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads