Сярчыстая
рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярчы́стая, Сярні́стая — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 65 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰. Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Румянскія, упадае ў Вілію за 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Аношкі. Каля аграгарадка Даўгінава створана сажалка (плошча 0,1 км²). На ўсім працягу каналізаваная[1].
Захавалася паданне пра раку, што запісаў Адам Кіркор у 1854 годзе, падчас падарожжа па Вілейскім павеце[2]. За 1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Даўгінава, на левым беразе ракі месціцца помнік гісторыі — гарадзішча VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э.

Remove ads
Зноскі
- Выводят на чистую воду: как учительница и ее экобригада спасают Вилию Архівавана 22 снежня 2016. (руск.)
- Нататкі Кіркора, Тышкевіча і іншыя (пачатак)(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads