Сярэбшчына

грашовы падатак у Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVI стст. From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Сярэ́бшчына[1][2] або серабшчызна[1][2] — грашовы падатак у Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях.

Згадваецца з 1387 года. Збіралася з усяго насельніцтва ў манеце («серабром») на карысць дзяржаўнага скарбу, пакуль Казімір Ягелончык прывілеем 1447 года не вызваліў ад яе выплаты баяр. 3 гэтага часу сярэбшчына збіралася землеўладальнікамі на сваю карысць. Адзінка абкладання — дым або саха. Паступова злілася з іншай грашовай данінай.

У XV—XVI стагоддзях збіраўся надзвычайны дзяржаўны грашовы падатак на ваенныя мэты. Напачатку збор сярэбшчына прызначаўся вялікім князем з панамі-радай, потым соймам. У 1473-1566 гадах прызначалася 15 разоў і выбіралася на працягу 26 гадоў, за ўвесь час збіралася больш за 30 разоў. Выплачваць сярэбшчыну павінны былі землеўладальнікі, дзяржаўныя сяляне, непрывілеяваныя мястэчкі, гарады, якія валодалі палявымі валокамі. Памер сярэбшчыны кожны раз вызначаўся асобна, складаў 5—30 грошаў з сахі, 48 — з валокі.

Remove ads

Зноскі

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads