Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет

горная сістэма на дне Атлантычнага акіяна From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет
Remove ads

Сярэ́дзінна-Атланты́чны хрыбе́т[1] — буйны сярэдзінна-акіянічны хыбет, найбуйнейшая горная сістэма на дне Атлантычнага акіяна.

Хуткія факты Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, У адміністрацыйнай адзінцы ...

Падзяляе Паўночна-Амерыканскую і Еўразійскую пліты ў паўночнай Атлантыцы і Афрыканскую пліту ад Паўднёва-Амерыканскай ў паўднёвай Атлантыцы. Агульная даўжыня складае больш за 18 тыс. км[1][2].

Сістэма Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта ўключае хрыбет Кніповіча, хрыбет Мона, Ісландска-Янмаенск хрыбет, хрыбет Рэйк’янес, Паўночна-Атлантычныт хрыбет, Паўднёва-Атлантычны хрыбет, Афрыканска-Антарктычны хрыбет[1]. Хрыбет разбіты папярочнымі разломамі на ссунутыя адносна адзін аднаго сегменты. Велічыня зруху дасягае 300—600 км[1][2]. У паўднёвай частцы Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет больш маналітны, з падводнымі вулканамі, вяршыні асобных з якіх утвараюць астравы (напрыклад, востраў Узнясення, востраў Святой Алены, востраў Трыстан-да-Кунья). Шырыня хрыбта павялічваецца ад 300 км у раёне вострава Ісландыя да 2500 км у паўднёвай Атлантыцы[3]. Адносная вышыня не перавышае 4 км[3].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads