Сярэдневенгерскія горы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэдневенгерскія горы
Remove ads

Сярэдневенге́рскія го́ры[2] — шэраг ізаляваных горных масіваў у Венгрыі, на захад ад даліны ракі Дунай.

Хуткія факты Сярэдневенгерскія горы, Краіна ...

Працягваюцца на 150[2][3] (180[1]) км напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Вышыні 400—700 м. Найвышэйшая кропка — гара Кёрыш-Хедзь (венг.: Kőris-hegy) (709 м[4]) у масіве Баконь.

Горы складзены пераважна з даламітаў і вапнякоў. Развіты карст. Старажытны вулканізм. На схілах гор шыракалістыя лясы. Маюцца радовішчы баксітаў, марганцавых руд, мінеральныя крыніцы. У межах масіва Будаі-Хедзьшэг (Буда[2][3]) размешчана частка сталіцы Венгрыі горада Будапешт. У Сярэдневенгерскіх гарах дзейнічаюць ландшафтныя заказнікі (Вертэш, Герэчэ).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads