Сідні Кросбі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сідні Патрык Кросбі (англ.: Sidney Patrick Crosby; 7 жніўня 1987, Коўл-Харбар, Канада) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападнік клуба Пітсбург Пінгвінз, якая гуляе ў НХЛ, а таксама яе капітан. За «пінгвінаў» быў абраны на драфце ў 2005 годзе пад першым нумарам у первым жа раўндзе. У сезоне 2006—2007 гадоў, набраўшы ў рэгулярным сезоне 120 пунктаў (36 галоў і 84 перадачы), Кросбі атрымаў Трафей Арта Роса як лепшы бамбардзір лігі. Ён стаў самым маладым хакеістам у гісторыі НХЛ, якія здолеў гэта зрабіць[2][3]. У тым жа сезоне Сідні, акрамя Трафея Арта Роса, атрымаў два іншых вышэйшых індывідуальных трафея НХЛ — Памятны трафей Харта і Узнагарода Тэда Ліндсея, — і стаў толькі сёмым хакеістам у гісторыі, які сабраў за сезон такую калекцыю[4].
Кіраваны Кросбі «Пітсбург» двойчы запар выходзіў у фінал Кубка Стэнлі, дзе абодва разы сустракаўся з «Дэтройт Рэд Уінгз». У 2008 годзе «пінгвіны» саступілі ў серыі (2:4), аднак праз год узялі рэванш, атрымаўшы перамогу ў серыі з лікам 4:3. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы гуляючы за зборную Канады забіў пераможны гол у авертайме фінальнага матча супраць зборнай ЗША, стаўшыся такім чынам алімпійскім чэмпіёнам.
Remove ads
Зноскі
- "NHL Entry Draft Year by Year Results". National Hockey League.
- Динамит по имени Кросби Архівавана 13 мая 2008.. championat.ru
- Арт Росс Трофи достанется Кросби Архівавана 3 снежня 2013.. nhl.puckzone.net
- Sidney Crosby completes rare triple in winning all the major NHL awards Архівавана 10 чэрвеня 2008.. thehockeynews.com
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads