Сідхартха (раман)

раман Германа Гесэ 1922 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Сідхартха (раман)
Remove ads

«Сідхартха» (ням.: Siddhartha) — раман пісьменніка Германа Гесэ, упершыню апублікаваны ў 1922 годзе. На беларускай мове ўпершыню выдадзены ў перакладзе А.Арашонка ў 2007 годзе[1].

Хуткія факты Сідхартха, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Дзеянне кнігі адбываецца ў старажытнай Індыі. У рамане апісваецца жыццё брахмана Сідхартхі ад дзяцінства да смерці, яго пошукі сябе і духоўны рост. Галоўны герой паслядоўна праходзіць этапы вучобы ў бацькоўскім доме, падарожжа з аскетамі-саманамі, зносіны з Будай, знаёмства з гетэрай Камалай і багатага жыцця сярод простых людзей, адмовы ад мірскіх дабротаў і дажывання да старасці. Рака, дзе ён працуе паромшчыкам і нарэшце знаходзіць гармонію ў жыцці.

Remove ads

Дзеючыя асобы

  • Сідхартха — галоўны герой, брахман
  • Гавінда — паслядоўнік Буды
  • Бацька Сідхартхі
  • Саманы — вандроўныя паслядоўнікі жорсткага аскетызму, якія вучаць Сідхартху, што ўтаймаванне сваіх жаданняў вядзе да прасвятлення
  • Гаўтама — Буда, вучэнне якога адмаўляе галоўны герой
  • Камала — куртызанка, якая вучыць Сідхартху мастацтву пачуццёвага задавальнення, маці яго сына
  • Камасвамі — гандляр, які вучыць галоўнага героя зарабляць грошы
  • Вазудэва — паромшчык, духоўны настаўнік Сідхартхі
  • Малады Сідхартха — сын Сідхартхі і Камалы, які некаторы час жыве з бацькам
Remove ads

Экранізацыі

У 1972 годзе раман быў экранізаваны пад назвай «Siddhartha». Рэжысёрам фільма выступіў малавядомы амерыканскі рэжысёр Конрад Рукс. Здымкі праходзілі ў Індыі. Галоўную ролю выканаў Шашы Капур. Нягледзячы на тое, што фільм атрымаў прыязныя водгукі крытыкаў, ён не меў камерцыйнага поспеху.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads