Сілы тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сілы тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны
Remove ads

Сілы тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны (укр.: Сили територіальної оборони Збройних сил України) — асобны род сіл Узброеных сіл Украіны (УСУ), на які ўскладаецца арганізацыя, падрыхтоўка і выкананне задач тэрытарыяльнай абароны.

Хуткія факты Сілы тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны, Гады існавання ...

Непасрэднае кіраўніцтва тэрытарыяльнай абаронай ажыццяўляе Галоўнакамандуючы УСУ праз камандуючага сіл тэрытарыяльнай абароны. 1 студзеня 2022 года, на падставе Закона Украіны «Аб асновах нацыянальнага супраціву»[2] створаны Сілы тэрытарыяльнай абароны. У складзе Сіл тэрытарыяльнай абароны Украіны плануецца арганізаваць 25 брыгад (па адной брыгадзе на рэгіён), якія будуць аб'ядноўваць больш за 150 батальёнаў (адзін батальён на раён ). Фарміраванне падраздзяленняў Сіл тэрытарыяльнай абароны было запланавана завяршыць да 15 лютага 2022 года.

Тэрытарыяльная абарона, нараўне з рухам супраціву і падрыхтоўкай грамадзян Украіны да нацыянальнага супраціву, з'яўляецца складовай часткай Нацыянальнага супраціву на Украіне.

Камандуючы сіл тэрытарыяльнай абароны ВСУ — брыгадны генерал Ю. А. Галушкін[3] [4].

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads