Сімонэ Кантарыні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сімонэ Кантарыні (празваны Пезарэзе; італ. Simone Cantarini; 12 красавіка 1612—15 кастрычніка 1648) — італьянскі жывапісец.
Спачатку знаходзіўся пад уплывам венецыянцаў (Санта Перанда), а затым стаў вучнем Гвіда Рэні ў Балонні, дзе пасля заснаваў сваю ўласную школу. Жыў і працаваў, акрамя Балонні, у Рыме, Мантуі і Вероне. Яго карціны адрозніваюцца майстэрскім малюнкам.
Галоўныя яго творы:
- «Узяцце Маці Божай на неба» (у Балонскай пінакатэцы),
- «Праабражэнне» (у Міланскай Пінакатэцы Брэра),
- «Іосіф і жонка Пентэфрыя» (у Дрэздэне) і іншыя ў Вене і Мюнхене.
У Эрмітажы захоўваюцца яго «Святое Сямейства». Кантарыні вядомы таксама і як гравёр; 37 яго гравюр, выкананых у манеры Гвіда Рэні, вылучаюцца талентам выканання.
Remove ads
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Waterhouse E. Italian Baroque Painting — Лондан: Phaidon Press, 1962. — С. 98.
- Simone Cantarini — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads