Сімяон (епіскап цвярскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сімяон (епіскап цвярскі)
Remove ads

Сімяон (верагодна 1220-я — 3 лютага 1289, Цвер) — епіскап полацкі, епіскап цверскі.

Хуткія факты Сімяон, Дзейнасць ...

Біяграфія

Хроснае, свецкае (дынастычнае) і манаскае імёны невядомыя. З роду полацкіх князёў[1]. Зрабіў шмат ахвяраванняў, у тым ліку зямельных, падуладным яму цэрквам і манастырам. Маладым пастрыгся ў адным з полацкіх манастыроў. У 1260-я гады рукапакладзены ў свяціцельскі сан. Пакінуў полацкую кафедру і выехаў у Цвер, паводле адной думкі, з-за сваіх «наказанняў» (навучанняў) полацкаму князу Канстанціну, а магчыма з-за міжусобнай вайны пасля забойства вялікага князя Міндоўга і полацкага князя Таўцівіла (1263, 1264), з апошнім Сімяон быў у сваяцтве або падтрымліваў.

У Цверы Сімяон быў пастаўлены першым епіскапам новастворанай Цверскай епіскапіі. Меў усеагульную любоў і пашану. Удзельнічаў ва Уладзімірскім царкоўным саборы (1274). Ініцыяваў будову цверскага белакаменнага Спаскага сабора (з 1285).

Мясцовае шанаванне свяціцеля Сімяона пачалося, відаць, неўзабаве па смерці[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Звесткі пра наўгародскае паходжанне, відаць, неабгрунтаваныя. Мельнікаў, С.113.
  2. Мельнікаў, С.114.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads