Сіндром саванта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сіндром саванта, часам скарочана называецца савантызм (ад фр. Savant — «навуковец») — рэдкі стан, пры якім асоба з адхіленнямі ў развіцці (у тым ліку аўтыстычнага спектру) маюць «Востраў геніяльнасці» — выдатныя здольнасці ў адной або некалькіх абласцях ведаў, кантрастуючыя з агульнай абмежаванасцю асобы. Феномен можа быць абумоўлены генетычна ці набыты. Сустракаецца даволі рэдка і звычайна з’яўляецца другаснай з’явай, якая суправаджае некаторыя формы парушэнняў развіцця, напрыклад сіндром Аспергера. У адмыслова рэдкіх выпадках можа быць адным з наступстваў чэрапна-мазгавой траўмы або захворвання, якое закранае галаўны мозг.

Агульная для ўсіх савантаў інтэлектуальная асаблівасць — фенаменальная памяць. Спецыялізаваныя галіны, у якіх часцей за ўсё выяўляюцца здольнасці савантаў: музыка, выяўленчае мастацтва, арыфметычныя вылічэнні, каляндарныя разлікі, картаграфія, пабудова складаных трохмерных мадэляў.

Чалавек з сіндромам саванта можа быць здольны паўтарыць некалькі старонак тэксту, пачутага ім толькі адзін раз, беспамылкова назваць вынік множання мнагазначных лікаў, як быццам вынік яму вядомы загадзя, або сказаць, на які дзень тыдня прыйдзецца 1 студзеня 3001 года. Сустракаюцца саванты, здольныя праспяваць усе пачутыя арыі, выйшаўшы з оперы, альбо накрэсліць карту Лондана пасля палёту над горадам, як гэта зрабіў 29-гадовы савант Стывен Уілтшыр. Акрамя гэтага, сярод зарэгістраваных праяў сіндрому саванта ёсць здольнасці да вывучэння замежных моў, абвостранае пачуццё часу, тонкае распазнаванне пахаў і іншае. Адначасова з гэтым у галінах, якія ляжаць па-за праяў сіндрому, такі чалавек можа дэманстраваць відавочную непрыставанасць, часам да разумовай адсталасці.

Remove ads

Вядомыя саванты

  • Алонза Клемонс (англ.: Alonzo Clemons) -амерыканскі скульптар, які працуе з глінай.[1]
  • Дэніел Тамет (англ.: Daniel Tammet) -брытанскі савант (матэматычная сінэстэзія, лінгвістычныя здольнасці, память).[2][3]
  • Генрыет Сэт (англ.: Henriett Seth F.) -венгерская савант-аўтыст, паэтка, пісьменніца і мастак.[4]
  • Дэрэк Паравічыні (англ.: Derek Paravicini) -сляпы брытанскі музыка.[5]
  • Джэймс Генры Пало (англ.: James Henry Pullen) -брытанскі цясляр.[6]
  • Джонатан Лерман (англ.: Jonathan Lerman) -амерыканскі мастак.[7]
  • Кім Пік (англ.: Kim Peek) -адзін з самых вядомых савантаў, прататып «чалавека дажджу» з аднайменнага фільма.[8][9]
  • Лэслі Лэмке (англ.: Leslie Lemke) - сляпы амерыканскі музыка.[10]
  • Мэт Сэвідж (англ.: Matt Savage) - джазавы музыка-аўтыст з ЗША.[11][12]
  • Рычард Ваўро (англ.: Richard Wawro) - шатландскі мастак.
  • Джордж і Чарлз Фіны - двайняты, каляндарныя калькулятары.[13][14]
  • Стывен Вілтшыр (англ.: Stephen Wiltshire) - брытанскі архітэктурны мастак.
  • Тоні Дэ-Блойс (англ.: Tony DeBlois) - сляпы амерыканскі музыка.[15]
  • Трыстан Мендоза (англ.: Thristan Mendoza) - тагальскі музыка, які грае на марымбе.[16]
  • Аляксандр Вінтэр (англ.: Aleksander Vinter) - нарвежскі музыка.
Remove ads

Савантызм у літаратуры

  • У рамане Уінстана Грума «Форэст Гамп» галоўны герой з’яўляецца савантам.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads