Сінема Перпетум Мобіле (кінафестываль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Cinema Perpetuum Mobile» (Сінема Перпетуум Мобіле) — міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно, які праходзіць у Мінску.

Уяўляе сабой некамерцыйнае культурнае мерапрыемства. Пачаў праводзіцца з 2012[1] і 2013 гадоў[2].
Заснавальнікі і арганізатары
- суполка кінаклуб.орг[3]
- валанцёры — члены аргкамітэта
Пры падтрымцы
- вытворча-творчага РУП «Беларускі відэацэнтр» (2012, 2013)
- незалежнай арт-прасторы ДК «La мора»
Мэты
- Прасоўванне незалежнага, аўтарскага кінематографа. Кароткаметражнае кіно — малабюджэтны і даступны, дэмакратычны сродак творчага выяўлення. Такая дэмакратычнасць дазваляе кранаць любыя самыя вострыя тэмы і актуальныя пытанні ў лаканічнай форме.
- Падтрымка культурнай разнастайнасці ў кіно, пошук новых форм у кінамастацтве
- Спрыянне з’яўленню і ўмацаванню сувязей паміж стваральнікамі фільмаў і кінематаграфічнымі суполкамі
Гісторыя
Са слоў заснавальнікаў свята, «Перпетуум Мобіле» задумваўся як фестываль-кааперацыя незалежных кінематаграфістаў Беларусі і краін СНД, у выніку ён развіўся ў міжнарожны фестываль кароткаметражнага кіно.
СПМ 2012
Першы фестываль[4] прайшоў у студзені 2012 года ў Мінску на 8 пляцоўках[1]. У фестывалі прынялі удзел 197 стваральнікаў фільмаў з 35 краін свету[5].
Партнёры
Партнёрамі першага фестывалю выступілі:
Журы
- Коры Макэбі (ЗША)
- Багдана Смірнова[6] (Украіна)
- Сяргей Красікаў (ЗША)
- Андрэй Курэйчык (Беларусь)
- Юрый Ігруша[7] (Беларусь)
- Павел Іваноў[8] (Беларусь)
- Мацей Гіль (Польша)
- Віктар Аслюк (Беларусь)
- Agricola de Cologne (Германія)
Пераможцы
- Гран-пры: Вялікая гонка (K. Камачо, Іспанія)
- Намінацыя Perpetuum historia: 1937 (С.Галаўлёў, Расія)
- Намінацыя Perpetuum libertas: (en)terrados (Aлекс Лора, Іспанія)
- Намінацыя Perpetuum amor: Начная Школа (Бэн Сопэр, Вялікабрытанія)
- Намінацыя Perpetuum mobile: Perpetuum mobile (Агнешка Буршэвска, Польша)
- Намінацыя Perpetuum arts: Сцэна (Стэфан Рузэлін, Францыя)
- Намінацыя Perpetuum idea: Статак (Азіер Альтуна, Іспанія)
- Намінацыя Perpetuum vita: Па вобразу і падабенству… (Нікіта Тіханаў-Рэй, Расія/Іспанія)
- Спецыяльны дыплом аргкамітэта: Дзед Маргар (Г.Тадэвасян, Арменія)
СПМ 2013
Другі фестываль[9] прайшоў у студзені 2013 году адначасова у Мінску, іншых гарадах Беларусі — Гомелі, Віцебску, Мазыры, Салігорску, Лідзе, Гародні, Магілёве[10][11], Бярэсці, Полацку (хутар Воўкі) і больш чым у 10 краінах свету — Славакіі, Малдове, Прыднястроўі, Украіне, Расіі, Малазіі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літве, Румыніі і інш.
Журы
- Коры Макэбі (ЗША)
- Лі Сонг Ву (Паўднёвая Карэя)
- П’ер-Люк Ваян курэй [12](Канада)
- Мацей Гіль (Польшча)
- Джон Рубін [13](США)
- Карстан Вэбер [14](Германія)
- Багдана Смірнова [6](Украіна)
- Сяргей Красікаў (ЗША)
- Юрый Ігруша [7](Беларусь)
- Павел Іваноў [8](Беларусь)
- Антон Сідарэнка [15][16](Беларусь)
- Ірына Дзям’янава [17](Беларусь)
- Вольга Дашук (Беларусь)
Пераможцы
- Гран-пры: Эскімосскі пацалунак (Карын Брэк, Швецыя)
- Намінацыя Perpetuum amor: Шум (Таццяна і Вольга Паліектавы, Расія)
- Намінацыя Perpetuum mobile: Мама (Дзмітрый Суржыкаў, Украіна)
- Намінацыя Perpetuum arts: Snepowina (Марта Пайек, Польшча)
- Намінацыя Perpetuum аdversi: Рэвалюцыя Рэйк’явік (Ізольд Вугадотыр, Ісландыя)
- Намінацыя Perpetuum vita: Шыбенік (Бартош Круглік, Польшча)
- Найлепшы беларускі фільм: Горад (Токінданг Андрэй Баджы)
- прыз глядацкіх сімпатый (Мінск): 82 (Калюм Макдыярмід, Вялікабрытанія)
- прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў): Эскімосскі пацалунак (Карын Брэк, Швецыя)
- прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў): Цырк (Пабло Рэмон, Іспанія)
- прыз глядацкіх сімпатый (Лондан): Простыя рэчы (Арцём Лобач, Беларусь)
- прыз глядацкіх сімпатый (Джоржтаўн): Кірляндыя (Ілля Бажко, Беларусь)
- прыз глядацкіх сімпатый (Ціраспаль): Другое дыханне (Сяргей Цыс, Расія)
СПМ 2014
У красавіку 2014 адбудзецца Трэці штогадовы фестываль Cinema Perpetuum Mobile. Паказы пройдуць не толькі ў Мінску, але адначасова ў іншых абласных цэнтрах, і буйных гарадах Беларусі. Мерапрыемствы адбудуцца таксама за межамі краіны, ў якасці партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі суполкамі і іншымі кінафестывалямі.
Remove ads
Фэстываль у лічбах
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads