Святлана Міхайлаўна Басуматрава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Міхайлаўна Басума́трава[1] (22 лістапада 1946, Мазыр, Гомельская вобласць — 29 мая 2016, Бабруйск) — беларуская паэтэса.
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 годзе сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліха Алтайскага краю, у 1962 годзе пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1966—1969 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўчотчыкам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1982 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].
Remove ads
Творчасць
Аўтар кніг паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads